На Куршчыне РФ «паклала» роту сваіх салдат за адзін штурм
- 9.01.2025, 12:09
- 5,246
УСУ ліквідавалі 45 акупантаў.
47 асобная механізаваная брыгада «Магура» адбіла масаваны штурм расейцаў у Курскай вобласці разам з сумежнымі падраздзяленнямі Сіл абароны.
Як адзначылі ў прэс-службе брыгады, вораг задзейнічаў вялікую колькасць тэхнікі і асабовага складу. Першымі ў расейскіх калонах ішлі танкі з траламі, каб размінаваць праходы.
Напады ажыццяўляліся накатамі ў 6 хваль. У брыгадзе адзначылі, што вораг таксама спрабаваў прарывацца танкамі, БМП, БТРамі і нават багі - усяго было выкарыстана блізу 50 адзінак тэхнікі.
«Але ўсе падраздзяленні 47-й брыгады «Магура» дзейнічалі, як адзін механізм, - і далі ворагу па зубах. Танкі, БМП-2, БМД, БТР, багі і «Ланцэт» - нашы ваяры з сумежнікамі спалілі варожай тэхнікі на дзясяткі мільёнаў даляраў. А баявыя страты ворага ў асабовым складзе - фактычна рота: 45 расейцаў знішчаныя, 53 - трохсотыя», - адзначылі ў «Магуры».