10 студзеня 2025, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Крэмль разглядае больш глыбокае «аб'яднанне» РФ і Беларусі

28
СМІ: Крэмль разглядае больш глыбокае «аб'яднанне» РФ і Беларусі

Падрабязнасці.

У якасці новага парадку дня ў выпадку заканчэння вайны Расеі супраць Украіны Крэмль разглядае больш глыбокае «аб'яднанне» РФ і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле ад 9 студзеня выдання «Медуза», якое спасылаецца на шматлікія крыніцы ва ўладзе.

«Новы парадак дня» павінен вярнуць расейцаў да мірнага жыцця, кажуць суразмоўцы «Медузы».

«Умоўна, нейкія агульныя органы ўлады. Іх нават можна абраць, правесці кампанію, паказаць новыя рэкорды. Злучэнне распалых у 1980–1990-я земляў, звяз рэспублік. Гэта падзея, тут можна выявіць пазітыў, як гэта прадаваць – зразумела», – патлумачыла крыніца, блізкая да Крамля.

Паводле яе словаў, ёсць сумненні ў рэалістычнасці такога сцэнару, таму што ён «цалкам залежыць» ад дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, а той «відавочна хоча заставацца паўнапраўным кіраўніком».

Выданне сцвярджае, што шмат якія прадстаўнікі «эліты» ў РФ расчараваныя, што вайна не закончылася ў 2024 годзе.

Суразмоўцы журналістаў сыходзяцца ў меркаванні, што надзеі на «хуткі мір» і паслабленне антырасейскіх санкцый «згаслі» пасля пачатку ваеннай аперацыі Узброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласці РФ у жніўні 2024 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках