1 лютага 2025, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палтаве ракета РФ уляцела ў 5-павярховік з людзьмі, якія спалі

4
У Палтаве ракета РФ уляцела ў 5-павярховік з людзьмі, якія спалі

Разбураны пад'езд, 10 пацярпелых.

Раніцай суботы, 1 лютага, расейскае войска нанесла ракетны ўдар па цывільнай і энэргетычнай інфраструктуры Украіны. Таксама, як інфармуюць Паветраныя сілы, расейцы ўжылі ўдарныя БПЛА.

Як паведамілі ў Палтаўскай АГА, ёсць траплянне ў жылы дом у абласным цэнтры. Таксама ёсць пашкоджанні энэргетычнай інфраструктуры ў Міргарадскім раёне. Там без святла ў цэлым засталося 165 спажыўцоў.

Выданне «Палтаўшчына» паведамляе, што расейская ракета Х-22 патрапіла ў пяціпавярховік прыкладна ў 7:50. У выніку трапляння склаўся пад'езд дома.

Як паведамілі ў ДСНС, у выніку атакі быў разбураны пад'езд з 1 да 5 паверха, загінулі 2 чалавекі. Яшчэ 7 пацярпелі, сярод іх дзіця. Надзвычайнікі выратавалі 21 чалавека.

Пашкоджаныя суседнія дамы і 12 аўто.

В.а. гарадскога галавы Палтавы Кацярына Ямшчыкова адзначыла, што ў памяшканні 13 школы разгорнуты часовы пункт прыёму пацярпелых, дзе ўжо працуюць псіхолагі.

Пазней ратавальнікі дадалі, што колькасць загінулых вырасла да 3 чалавек. Пацярпелі 10 чалавек.

Харкаў

Таксама расейцы атакавалі Харкаўскую вобласць. Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай АГА Алег Сінягубаў, за суткі вораг накіраваў па цывільных людзях і аб'ектах інфраструктуры 17 БПЛА і 6 ракетаў. У Халаднагорскім раёне Харкава ў выніку «прылёту» загінула жанчына, 5 пацярпелых.

Гарадскі галава Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што ў выніку трапляння «Шахеда» часткова разбураны адзін прыватны дом. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі яшчэ 16 прыватных дамоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках