Расейскі бізнэс паскардзіўся на «вымагальніцтва» з боку Кыргызстана
2- 1.02.2025, 12:52
- 4,696
Мінус адна «сяброўская краіна».
Расейскія кампаніі нібы сутыкаюцца з супрацьпраўнымі дзеяннямі і вымагальніцтвам у Кыргызстане.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы з кіраўніком ураду Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, паведамляе «Коммерсантъ».
Мішусцін расказаў, што кампаніі атрымліваюць «неабгрунтаваныя прэтэнзіі» з боку высокапастаўленых кіргізскіх чыноўнікаў. Самі кампаніі, паводле ягоных словаў, «добрасумленныя» арганізацыі, якія ўваходзяць у лік найбуйнейшых падаткаплацельнікаў.
«Просім, каб кіраўніцтва Кіргізіі спыніла адміністрацыйны ціск на нашы кампаніі і забяспечыла абарону правоў і законных інтарэсаў расейскіх інвестараў», – дадаў прэм'ер-міністр краіны-агрэсаркі.
Ён таксама ўдакладніў, што канкрэтныя факты супрацьпраўных дзеянняў выкладзеныя ў дыпламатычнай ноце, накіраванай расейскім МЗС у амбасаду Кыргызстана.