1 лютага 2025, Субота, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом загадаў чатыром мэдыякампаніям вызваліць памяшканні ў Пэнтагоне

16
Белы дом загадаў чатыром мэдыякампаніям вызваліць памяшканні ў Пэнтагоне

Для "ратацыі мэдый".

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыняла пастанову выселіць чатыры мэдыйныя арганізацыі з выдадзеных прэсе канторскіх памяшканняў у Пэнтагоне, сярод якіх Politico і The New York Times, каб вызваліць месца для іншых выданняў. Аб гэтым 31 студзеня піша Reuters.

У мемарандуме аб "Новай штогадовай праграме ратацыі мэдый" гаворыцца, што памяшканняў у Пэнтагоне пазбавяцца The New York Times, Нацыянальнае грамадскае радыё, якое належыць карпарацыі Comcast, NBC News і Politico. Мэдыі павінны вызваліць свае памяшканні да 14 лютага.

Замест іх будуць выдадзеныя памяшканні для New York Post, One America News Network, Breitbart News Network і HuffPost News.

У далейшым штогод адзін друкаваны, інтэрнэт-, тэлевізійны і радыйны сродак будзе па чарзе пакідаць Пэнтагон і саступаць месца іншаму сродку. У дакуменце адзначаецца, што мэта гэтага – даць магчымасць новаму сродку масавай інфармацыі ўнікальную магчымасць публікаваць інфармацыю ў якасці сталага сябра прэс-корпуса Пэнтагона.

Выканаўца абавязкаў памочніка міністра абароны ў сувязях з грамадскасцю Джон Уліёт растлумачыў, што мэдыі, якія выслабаняць памяшканні ў Пэнтагоне, застануцца паўнапраўнымі сябрамі прэс-корпуса міністэрства абароны ЗША.

У NBC News расчараваныя пастановай адмовіць у доступе да кабіны вяшчання ў Пэнтагоне, якую тэлекампанія выкарыстоўвала "на працягу дзесяцігоддзяў", паведаміў агенцтву яе прадстаўнік праз электронную пошту. Астатнія кампаніі на момант публікацыі не адказалі за просьбу пракамэнтаваць сітуацыю.

Больш за два дзясяткі навінавых арганізацый, у тым ліку Reuters, працуюць у Пэнтагоне і асвятляюць штодзённую дзейнасць узброеных сіл ЗША, растлумачылі ў Reuters.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках