1 лютага 2025, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Самы лепшы дзень!

6
Андрэй Шарэнда: Самы лепшы дзень!

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк пракаментаваў вызваленне сваёй жонкі.

Выйшла на волю актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк.

Ейны муж Андрэй пракаментаваў вызваленне жонкі ў Facebook.

.

«Самы лепшы дзень! Паліна на волі!» — напісаў ён.

Паліна выйшла на волю пасля заканчэння чацвёртага тэрміна. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. Першапачаткова яна была асуджаная на два з паловай гады, пасля ёй двойчы дадавалі па годзе калоніі.

За час зняволення ў Паліны пагоршылася здароўе, развіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакалі двое сыноў — Славамір і Стах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках