Беларуская тэнісістка выйграла турнір у Францыі ў парным разрадзе
1- 1.02.2025, 19:42
Юлія Гатоўка гуляе ў пары з турчанкай Айлай Аксу.
У вырашальным матчы турніру ITF з прызавым фондам $60 тысяч, які прайшоў у мястэчку Андрэзье-Бутэон, наша суайчынніца Юлія Гатоўка ў пары з турчанкай Айлай Аксу ва ўпартай барацьбе перайгралі дуэт у складзе Коні Перэн са Швейцарыі і Ліян Тран з Нідэрландаў - 5:7, 6:4, 14:12.
24-гадовая Гатоўка (555-ы нумар адзіночнага рэйтынгу ВТА, 903-і парнага) выступала ў гэтых спаборніцтвах і ў адзіночным разрадзе, дзе паспяхова пераадолела кваліфікацыйны бар'ер, аднак у першым раўндзе асноўнай сеткі ўступіла ўсё той жа Аксу. А вось дуэт Юліі і турчанкі справіўся з усімі спаборніцамі.