1 лютага 2025, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Келаг заявіў аб неабходнасці правядзення выбараў ва Украіне

51
Келаг заявіў аб неабходнасці правядзення выбараў ва Украіне
Кіт Келаг

Ужо сёлета.

ЗША жадаюць, каб ва Украіне правялі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, не выключана, што да канца года. Пра гэта Reuters паведаміў будучы спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне і Расеі Кіт Келаг.

Ён адзначыў, што асабліва неабходна правесці выбары ў выпадку, калі Кіеву ўдасца дамовіцца аб перамір'і з Расеяй у "найбліжэйшыя месяцы".

"У большасці дэмакратычных краінаў выбары праводзяцца падчас вайны. Я думаю, што гэта так важна. Я думаю гэта добра для дэмакратыі. У гэтым і заключаецца хараство трывалай дэмакратыі: у вас ёсць больш аднаго патэнцыйнага кандыдата", - сказаў Келаг.

Два ананімныя суразмоўцы інфармагенцтва і былы амерыканскі чыноўнік, паведамілі, што Келаг і шэраг іншых службовых асоб Белага дома ў апошнія дні абмяркоўвалі магчымасць падштурхнуць Украіну да згоды на выбары. Зрабіць гэта хочуць, з іх слоў, у рамках першапачатковага перамір'я з Расеяй.

Яшчэ два чалавекі, знаёмыя з абмеркаваннямі, паведамілі, што чыноўнікі Трампа абмяркоўваюць, ці трэба дамагацца першапачатковага спынення агню перад больш сталай угодай. Калі выбары прэзідэнта адбудуцца, то пераможца можа быць адказным за перамовы аб доўгатэрміновым перамір'і з Масквой.

Аднак афіцыйна адміністрацыя Трампа не звярталася да Украіны з просьбай аб правядзенні выбараў да канца года.

Яшчэ два былыя высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША распавялі, што Вашынгтон паднімаў пытанне аб выбарах ва Украіне з высокапастаўленымі чыноўнікамі ў офісе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў 2023 і 2024 гадах. З іх слоў, выбары маюць вырашальнае значэнне для захавання міжнародных і дэмакратычных норм.

У той жа час ананімны суразмоўца з украінскага ўрада сказаў, што дыктатар Уладзімір Пуцін можа выкарыстаць пытанне выбараў ва Украіне для таго, каб сарваць будучыя перамовы.

"(Ён) расстаўляе пастку, сцвярджаючы, што калі Украіна не правядзе выбары, то ён пасля зможа ігнараваць любыя дамоўленасці", - сказаў суразмоўца.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках