Газ у балонах падаражэў для беларусаў
3- 1,346
На колькі вырас кошт.
У Беларусі з 1 студзеня павысілі тарыф на звадкаваны газ у вялікіх балонах.
Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы нумар 45.
Кошт балона звадкаванага паліва вагой 21 кг у межах норм спажывання (пяць балонаў на аднаго чалавека за год) складае з 1 студзеня 2025 года Br24,5.
Раней - Br23,35. Рост - 4,9%.
Але калі патрэбны шосты балон за год, то за яго трэба заплаціць па эканамічна абгрунтаваным тарыфе.
Яго з 1 студзеня ўзнялі да Br64,6 (было Br58,75). Рост - 10%.
Кошты на звадкаваны газ, які адпускаюць для насельніцтва ў малалітражных балонах, не памяняліся. Размова аб газавых балонах аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг).