11 лютага 2025, aўторак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні

Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні

Сёння а 12:00 паводле віленскага часу.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе прэс-канферэнцыю ў Вільні.

Яна адбудзецца сёння, 10 лютага, а 12:00 паводле віленскага часу.

Адрас - творчая прастора Kropka, Savičiaus g. 6, Вільня.

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю 1 лютага. Фактычна яна правяла ў турме больш за чатыры гады.

Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей, пасля вынясення першага прысуду тры разы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках