Планам рэжыму наконт БелАЭС не наканавана здзейсніцца
26- 10.02.2025, 13:41
- 22,622
![Планам рэжыму наконт БелАЭС не наканавана здзейсніцца](https://i.c97.org/ai/522626/aux-head-1667455057-20221103_belaes_360.jpg)
Балтыя развіталася з БРЭЛ.
8 лютага 2024 года краіны Балтыі канчаткова выйшлі з энэргакола БРЭЛЛ, які аб'ядноўвае Беларусь, Расею і Балтыю ў адзіную энэргасістэму. Гэтую маштабную падзею называюць «энэргетычным разрывам», і яна цалкам зменіць сітуацыю ў рэгіёне.
Пастанову адключыцца ад сістэмы, якая кіруецца Масквой, краіны Балтыі прынялі яшчэ ў 2018 годзе. Пасля ўварвання Расеі ва Украіну працэс паскорыўся, і вось у лютым 2025 года Літва, Латвія і Эстонія падключаюцца да еўрапейскай сеткі.
Еўрарадыё расказвае, што такое БРЭЛЛ, адкуль цяпер будзе паступаць электрычнасць у краіны Балтыі і якія будуць працяглыя наступствы для БелАЭС.
Што такое БРЭЛ?
Энэргакола БРЭЛЛ (Беларусь, Расея, Эстонія, Латвія, Літва) працавала з 2001 года. Яно аб'ядноўвала электрасеткі гэтых краін, дазваляла падтрымліваць стабільную частату і дапамагала ў выпадку аварый. Аднак кіравалася сістэма з Масквы, што ставіла маленькія краіны Еўропы ў энэргетычную залежнасць.
Як краіны Балтыі будуць атрымліваць электрычнасць?
Пасля выхаду з БРЭЛ краіны Балтыі будуць працаваць праз сістэму LitPol Link – лінію электраперадач паміж Літвой і Польшчай. Таксама будзе выкарыстоўвацца дадатковы праект Harmony Link, які забяспечыць сувязь з еўрапейскім энэргарынкам.
Пры чым тут БелАЭС?
Беларускія ўлады разлічвалі прадаваць электраэнергію са сваёй АЭС у Літву і Латвію. Літва з самага пачатку выступала супраць беларускай атамнай станцыі, разглядаючы яе як небяспечную.
Пасля адключэння краін Балтыі ад БРЭЛ знікла фізічная магчымасць пастаўляць электраэнергію БелАЭС у Еўропу. За апошнія гады было дэмантавана 16 ліній электраперадач, якія злучалі гэтыя краіны з Расеяй і Беларуссю, у тым ліку падводныя кабелі ў Балтыйскім моры. Каб пачаць экспарт, спатрэбяцца тэхнічныя развзяанні, інфраструктурныя змены, а галоўнае - палітычная воля ЕЗ, што немагчыма без змены рэжыму ў Беларусі.
БелАЭС генеруе лішак электраэнэргіі, але прадаць яе няма каму. Цяпер Беларусь не пастаўляе электраэнергію ва Украіну. Больш за тое, Украіна планавала правесці тэставае адключэнне ад энэргасетак Расеі і Беларусі для падрыхтоўкі да сінхранізацыі з еўрапейскай энергасістэмай. Вайна прымусіла пайсці на гэта ў надзвычайным рэжыме.
Расея і Беларусь застануцца з лішкам электраэнергіі сам-насам. Раней лішкі электраэнэргіі пераразмяркоўваліся ў сістэме БРЭЛЛ, зараз гэты механізм не працуе.
Відавочна, што рэжыму Лукашэнкі трэба шукаць новых партнёраў. Адзін з варыянтаў - прадаваць электрычнасць у Расею або спрабаваць дамовіцца з Кітаем, што будзе зрабіць няпроста. Давядзецца будаваць інфраструктуру і лініі перадач на вялізныя адлегласці.
Як рэагуе Беларусь?
Афіцыйны Менск негатыўна ўспрымае выхад краін Балтыі з БРЭЛ. Беларуская і расейская прапаганда палохае жыхароў наступствамі адключэння ад расейскай энэргасістэмы. Дзяржаўныя СМІ заяўляюць, што «краіны Балтыі ператворацца ў чорную дзірку Еўропы» і застануцца без святла пры першай жа аварыі.
Аднак экспэрты ўпэўненыя, што выхад з БРЭЛЛ падвысіць энэргетычную бяспеку рэгіёна. З афіцыйных прагнозаў, рост коштаў электраэнэргію для жыхароў Балтыі не перавысіць 5%.