11 лютага 2025, aўторак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малі калона «вагнераўцаў» патрапіла ў засаду

У Малі калона «вагнераўцаў» патрапіла ў засаду

Шмат загінулых.

Расейскія найміты з ПВК «Вагнер» у Малі, дзе яны дапамагаюць палкоўніку Асімі Гаіце, які прыйшоў да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту, патрапілі ў засаду.

Як паведамляе RFI, малійскія вайскоўцы і «вагнераўцы» зазналі напад джыхадзістаў падчас суправаджэння калоны золаташукальнікаў. Падчас перастрэлкі больш за 30 чалавек, у тым ліку вайскоўцаў і цывільных грамадзян, былі забітыя, знішчана некалькі вайсковых машын.

Паводле інфармацыі французскіх журналістаў, напад адбыўся 7 лютага на дарозе, якая злучае Гао і Ансонга на поўначы краіны. Калона, якая зазнала напад складалася з 22 мікрааўтобусаў, шасці вялікіх аўтобусаў, васьмі грузавікоў і суправаджалася прыкладна дзесяццю транспартнымі сродкамі малійскага войска і расейскіх наймітаў.

Калона была атакаваная паблізу вёскі Кобэ, размешчанай за 35 км ад Гао. Па абодва бакі дарогі з'явіліся ўзброеныя людзі, якія адкрылі бязладны агонь па калоне.

Адзін з відавочцаў перастрэлкі расказаў, што бой быў жорсткім і доўжыўся некалькі гадзін.

У калоне ў асноўным знаходзіліся золаташукальнікі. Яны накіроўваліся да месца непадалёк ад залатой рудні Інтахака – шырокага ўчастка саматужнай выведкі золата. Яшчэ год таму паведамлялася аб захопе гэтай рудні расейскімі наймітамі.

Тэрыторыі ў раёне Ансонга часта пад нападамі з боку джыхадысцкіх груповак, у тым ліку ІДІЛ, але пакуль ніводная з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за атаку на калону, адзначае выданне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках