Беларус Калячонак стаў гульцом «Пітсбурга»
2- 10.02.2025, 10:54
- 1,150
![Беларус Калячонак стаў гульцом «Пітсбурга»](https://i.c97.org/ai/316339/aux-head-1544698823-20181213_koliachonok_t.jpg)
Хакеіст пакінуў «Юту» і перайшоў у іншы клуб НХЛ.
Клуб НХЛ «Піцбург Пінгвінз» забраў беларускага абаронцу Уладзіслава Калячонка з драфту адмоваў.
Напярэдадні ўжо папярэдняя каманда беларуса «Юта» змясціла хакеіста на драфт адмоваў, адкуль яго на працягу дня мог забраць кожны клуб лігі, у адваротным выпадку Калячонак адправіўся б у фарм-клуб «Юты» у АХЛ. Правам уключыць Уладзіслава ў свой склад скарыстаўся «Піцбург».
У гэтым сезоне НХЛ беларус набраў 5 (2+3) балаў у 23 гульнях пры паказчыку карыснасці «-7», апошні раз Калячонак выходзіў на лёд у афіцыйным матчы месяц таму.