Нацбанк Беларусі анансаваў выпуск манеты наміналам 100 рублёў
10- 10.02.2025, 11:36
- 4,630
![Нацбанк Беларусі анансаваў выпуск манеты наміналам 100 рублёў](https://i.c97.org/ai/629291/aux-head-1739176562-20250210_slavianka_360.jpg)
Манета будзе вырабленая з золата 999,9 пробы.
Нацыянальны банк Беларусі абвясціў аб падрыхтоўцы да выпуску ў 2025 годзе новай залатой інвестыцыйнай манеты "Славянка" наміналам 100 беларускіх рублёў. Манета будзе выраблена з золата 999,9 пробы, яе маса складзе 15,55 грама (1/2 тройскай унцыі), а тыраж абмяжуецца 3 тысячамі экзэмпляраў, піша Onliner.
Дызайн манеты захавае вядомы мастацкі вобраз маладой жанчыны з дзіцем на руках у асяроддзі дзвюх птушак - па аналогіі з ужо выпушчанымі інвестыцыйнымі манетамі серыі.
На думку Нацбанка, новы выпуск пашырыць магчымасці ўкладанняў у каштоўныя металы і дапоўніць лінейку ўжо існых зліткавых манет.
На гэты момант у Беларусі ў абарачэнні знаходзяцца:
залатая "Славянка" наміналам 50 рублёў (маса 7,78 г, 1/4 тройскай унцыі),
сярэбраная “Славянка” наміналам 20 рублёў (маса 31,10 г, 1 тройская унцыя).