Сі Цзіньпін упершыню за 10 гадоў прыедзе да Пуціна на 9 траўня
26- 10.02.2025, 11:56
- 7,236
![Сі Цзіньпін упершыню за 10 гадоў прыедзе да Пуціна на 9 траўня](https://i.c97.org/ai/540971/aux-head-1679466032-20230321_xi_pu_360.jpg)
Кіраўніка Крамля таксама запрасілі ў КНР.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін рыхтуецца прыехаць у Маскву на святкаванне 80-годдзя ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая 2025 года, паведаміў пасол РФ у Кітаі Ігар Маргулаў.
"У сваю чаргу, [Сі Цзіньпін] запрасіў Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна ў Кітай на ўрачыстасці, якія плануюцца ў пачатку верасня", — расказаў дыпламат у эфіры тэлеканала "Расія 24" (цытата з ТАСС).
У Кітаі сёлета таксама адзначаць 80-годдзе перамогі над Японіяй і заканчэнне Другой сусветнай вайны. Афіцыйна Пекін пакуль не пацвердзіў візіт Сі Цзіньпіна ў Маскву. Апошні раз ён наведваў парад Перамогі ў Маскве ў 2015 годзе. У сваім навагоднім віншаванні Пуціну кітайскі лідар абяцаў паглыбіць узаемадзеянне з Расеяй у год 80-годдзя перамогі ў "сусветнай антыфашысцкай вайне".