Белстат назваў самыя ўлюбёныя прадукты харчавання ў беларусаў
7- 10.02.2025, 12:43
- 7,636
![Белстат назваў самыя ўлюбёныя прадукты харчавання ў беларусаў](https://i.c97.org/ai/354279/aux-head-1572846938-20191104_fish_t.jpg)
На першым месцы не бульба.
Белстат апублікаваў звесткі аб змяненнях пераваг беларусаў пры куплі тавараў у крамах.
Звесткі статыстычнае ведамства падае за 2024 год у параўнанні з 2023-м.
Летась продажы морапрадуктаў у Беларусі выраслі на 26,6%! Беларусы купілі 8 тысяч тон дарункаў мора.
Але не толькі марскія насельнікі сталі часцей з'яўляцца на нашых сталах. Гародніна таксама не адстае!
Бульба - +13,7%
Цыбуля - +9,1%
Белакачанная капуста - +5,9%
Свежыя агуркі - +13,7%
Буракі - +13,5%
Попыт на якія прадукты упаў?
У статыстычнай справаздачы таксама прадстаўлены звесткі аб тым, якія прадукты харчавання сталі менш папулярныя:
Кансервы і прэсервы з рыбы - -15,5%
Ялавічына - -11,7%
Свініна - -6,4%
Таксама знізіліся продажы цукру на 5,6%, аўсянкі і шматкоў з яе - на 8,6%, грэчкі - на 2,2%, рысу - на 2%, макароны - на 3,6%.