11 лютага 2025, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі распрацавалі прыладу ад храпу

15
У Беларусі распрацавалі прыладу ад храпу

Адмысловая капа далікатна высоўвае ніжнюю сківіцу.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт разам з навукова-тэхналагічным паркам БНТУ "Палітэхнік" распрацаваў спецыяльную капу ад храпу. Пра гэта расказала доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры перыяданталогіі БДМУ Юлія Дзянісава.

Капу надзяваюць на зубы. Яна далікатна высоўвае ніжнюю сківіцу. Такім чынам у сне пацыент лепш дыхае і не храпе.

Беларуская інавацыя ў тым, што ў капе ёсць шруба. Яна дазваляе ў сне рухаць ніжняй сківіцай.

З дапамогай капы можна пазбавіцца ад храпу без аперацыі. Храп - вельмі небяспечны стан, які прыводзіць да затрымак дыхання ў сне.

Юлія Дзянісава расказала, што па прыладу прыязджаюць і з іншых краін. Напрыклад, нядаўна на кафедру з просьбай зрабіць такую капу звярнулася пацыентка з Хабараўска. Праз храп у яе руйнавалася асабістае жыццё. Цяпер усё наладзілася - у тым ліку і дзякуючы таму, што чалавек з дапамогай капы пазбавіўся ад храпу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках