11 лютага 2025, aўторак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі

4
Паліна Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі
Паліна Шарэнда-Панасюк

Санкцыі дзейнічаюць.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла першую прэс-канферэнцыю ў Вільні. Вядомая апазіцыянерка заклікала ўзмацніць ціск на лукашэнкаўскі рэжым і адмовіцца ад ідэі перамоў:

- Калі я чую аб перамовах з Лукашэнкам, мне становіцца смешна. Лукашэнка - не самастойная фігура ў Беларусі, гэта расейская марыянетка. Яму дазваляецца ў пэўных межах нешта крычаць, варушыць сваімі бровамі. Але я ўпэўнена, што ў пытаннях беларускага нацыянальнага руху, да якога я сябе залічваю, гэта ўжо прэрагатыва Расеі. Калі са мной здымалі прапагандысцкае інтэрв'ю, разам з беларускімі прапагандыстамі прыязджаў расеец, ён іх курыраваў.

Тое, што я выйшла, гэта не вынік перамоў, а менавіта тое, што даціснулі да пэўнага пункту. Санкцыі дзейнічаюць, я гэта разумею з размоў з тымі людзьмі, якія абураныя гэтымі санкцыямі. Яны для іх вельмі балючыя. Калі мы зноў адмовімся ад санкцый, не даціснем рэжым, то гэта значыць, што будуць з'яўляцца ўсё новыя і новыя палітвязні: 10 выпусцілі, а 20 пасадзілі за краты.

Калі скасуем санкцыі, рэжым зразумее, што гэта тактыка: трэба браць закладнікаў, а потым імі гандляваць. Палітвязні стануць таварам.

Думаю, што патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму. Чаму да гэтага часу ідзе гандаль, транзіт праз Беларусь? Гэта, вядома, ганьба цывілізаванаму свету. Я з жахам даведалася, што дагэтуль няма санкцый менавіта за палітвязняў. Гэтую справу трэба давесці да канца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках