Прэзідэнт Румыніі Ёганіс абвясціў, што сыходзіць у адстаўку
- 10.02.2025, 15:53
- 2,884
![Прэзідэнт Румыніі Ёганіс абвясціў, што сыходзіць у адстаўку](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-154353-aux-head-20150605_klaus)johansen_telegraf-epa_t.jpg)
Прэзідэнцкія выбары ў краіне запланаваныя на 4 траўня.
Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёганіс абвясціў, што ў сераду, 12 лютага сыдзе ў адстаўку.
Аб гэтым паведамляе Romania Insider.
«Каб пазбавіць Румынію і яе грамадзян ад крызісу, я падаю ў адстаўку з пасады прэзідэнта Румыніі. Паслязаўтра, 12 лютага, я пайду з пасады», - заявіў ён у панядзелак, 10 лютага.
У Румыніі 10 лютага павінны былі разглядаць ініцыятыву румынскай апазіцыі аб спыненні паўнамоцтваў прэзідэнта Ёганіса, які застаўся на пасадзе даўжэй за належны тэрмін з-за перазапуску працэдуры выбараў.
Мандат Ёганіса як прэзідэнта быў закончаны 21 снежня пасля скасавання вынікаў румынскіх выбараў з-за расейскага ўмяшання. З таго часу ён працягвае выконваць абавязкі, пакуль не будзе абраны новы кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнцкія выбары ў Румыніі запланаваныя на 4 траўня.