Кожны трэці мянчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку
15- 10.02.2025, 18:05
- 11,822
![Кожны трэці мянчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-148142-aux-head-20150418_ludi_minsk_new_360_t.jpg)
Такая статыстыка прыводзіцца ў справаздачы чыноўнікаў.
«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да справаздачы чыноўнікаў з Менгарвыканкама, у якой гаворыцца аб выніках апытання менчукоў і тлумачыцца, як санкцыі ЕЗ і ЗША паўплывалі на эканоміку.
Дакумент, які трапіў да “кіберпартызанаў”, быў створаны ў чэрвені 2022 года. Згодна з апытаннем, кожны трэці мянчук гатовы з'ехаць з Беларусі назаўжды ці на некаторы час праз палітыку.
«Значная частка сталічных жыхароў (40%) мяркуе, што дачыненні ўлады з народам характарызуюцца вострымі супярэчнасцямі», - пішуць чыноўнікі.
Не абароненымі ад самаўпраўнасці чыноўнікаў ўважаюць сябе 43% рэспандэнтаў. Толькі 4% звязваюць надзеі на паляпшэнне свайго жыцця з мясцовымі ўладамі, 8% - з рэспубліканскімі, вынікае з апытання.
У эканамічным аглядзе аўтары справаздачы скардзяцца на зніжэнне ВРП (валавога рэгіянальнага прадукту) і страты экспартнага прыбытку менскіх прадпрыемстваў.