Трактар рассыпаў вялізныя цюкі сена на скрыжаванні ў Берасці
1- 11.02.2025, 10:00
- 3,382
![Трактар рассыпаў вялізныя цюкі сена на скрыжаванні ў Берасці](https://i.c97.org/ai/317265/aux-head-1545376312-20181221_rulon_t.jpg)
Фотафакт.
Берасцейскім кіроўцам раніцай 11 лютага давялося павысіць пільнасць пры руху на адным з гарадскіх скрыжаванняў, дзе трактар рассыпаў вялізныя цюкі з сенам, піша «Виртуальный Брест».
Паводле папярэдняй інфармацыі, сена выпала з трактара пры павароце на скрыжаванні вуліц Ковельскай і Мытнай.
Відавочцы адзначаюць, што дарога была часткова перацятая, а аўтамабілістам давялося лавіяваць паміж цюкамі.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
![](https://i.c97.org/ai/629394/aux-1739257091-brest_seno_traktor_perekrestok_2025_1.jpg)