Паліна Шарэнда-Панасюк: Лукашэнку трэба даціскаць
9- 11.02.2025, 15:24
- 4,998
![Паліна Шарэнда-Панасюк: Лукашэнку трэба даціскаць](https://i.c97.org/ai/629413/aux-head-1739266131-20250211_Polina_360.jpg)
Патрэбны новыя санкцыі.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла першую прэс-канферэнцыю ў Вільні. Вядомая апазіцыянерка патлумачыла, чаму важна ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
- Зняць сёння санкцыі азначае дараваць тое, праз што прайшлі палітвязні. Гэта недапушчальна. Думаю, што мы павінны заняць цвёрдую маральную пазіцыю наконт таго, што рэжым Лукашэнкі - тэрарыстычны.
Якія могуць быць перамовы з тэрарыстамі, калі ў іх застаецца магчымасць браць новых закладнікаў? Тэрарыстаў трэба даціскаць, каб у іх не было магчымасці браць новых закладнікаў.