Будуць судзіць уладальніка згарэлага ў Віцебску гандлёвага цэнтра
3- 11.02.2025, 15:52
- 5,126
![Будуць судзіць уладальніка згарэлага ў Віцебску гандлёвага цэнтра](https://i.c97.org/ai/629449/aux-head-1739278132-20250211_viktor_velugo_360.jpg)
Віктара Вялюгу судзяць паводле пратэстнага артыкула.
За "распаўсюджванне экстрэмізму" будуць судзіць Віктара Вялюгу - дырэктара ГЦ "Беларусь", дзе летась 13 снежня адбыўся вялікі пажар, піша "Віцебская Вясна".
Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнэсоўцы, распачатай паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП, прызначаны на 19 лютага, ён пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.
Суддзёй прызначана Кацярына Цыбульская - у асноўным ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя адміністрацыйныя палітычныя справы.
Неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў кайданках. Паводле папярэдняй версіі, пажар у гандлёвым цэнтры адбыўся праз няякасную праводку. Ці прызналі ўладальніка ГЦ адказным за парушэнне, невядома. Відавочна, што ён на волі.
Пасля пажару ў ГЦ “Беларусь” у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызнаны непрыдатным для далейшага выкарыстання, яго плануюць зруйнаваць.