11 лютага 2025, aўторак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прабрахаліся пра адну з ключавых праблем

4
Улады прабрахаліся пра адну з ключавых праблем

Медыкі ўцякаюць з беларускіх лякарняў.

У Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці не стае лекараў. Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні выніковай медыцынскай рады, на якой прысутнічалі і чыноўнікі (у тым ліку і з Берасця), паведамляе «Еўрарадыё».

«Не ўтаю, кадравыя праблемы маюць месца: не стае стаматолага-хірурга, стаматолага-тэрапеўта для надання платных паслуг, - казала галоўная лекарка Бярозаўскай цэнтральнай раённай лякарні Нэлі Малейціна. - У паліклініках няма эндакрынолага, не стае рэнтгенолагаў, неўролага, хірурга, лекараў агульнай практыкі, педыятраў».

У Малейцінай ёсць надзея на размеркаванне маладых спецыялістаў сёлета. Пададзеная заяўка на 42 лекараў і 44 спецыялістаў сярэдняга ўзроўню.

Праўда, і з гэтым могуць узнікнуць праблемы. Мінулай восенню ў суседнім Пружанскім раёне мясцовыя чыноўнікі абураліся, што многія мэтавікі не даязджаюць да малой радзімы. Размова ішла аб забеспячэнні маладымі спецыялістамі Пружанскай цэнтральнай раённай лякарні. Такая праблема з выпускнікамі-медыкамі існуе па ўсёй краіне.

У 2024-м колькасць медыкаў у Беларусі працягвала змяншацца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках