«Ударыў каленам у грудзі і кінуў на лаўку»
16- 11.02.2025, 17:15
- 7,034

У Пінску рыбак з невядомай прычыны напаў на дзіця.
У Пінску 41-гадовы мясцовы жыхар напаў на дзіця на гарадской набярэжнай. Інцыдэнт адбыўся на пешаходнай дарожцы, дзе дзеці каталіся на самакатах і роварах, распавялі ў тэлеграм-канале міліцыі Берасцейшчыны.
Паведамленне аб нападзе паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Пінскага ГАУС. Відавочцы расказалі, што невядомы схапіў 13-гадовага падлетка за адзенне, ударыў каленам у грудзі і кінуў на лаўку.
Міліцыянты, якія прыбылі на месца, затрымалі парушальніка. Ім выявіўся раней судзімы, непрацуючы мужчына, які ў той дзень рыбаліў на набярэжнай. Што менавіта вывела яго з сябе - няўдалая рыбалка або смех дзяцей - ён сам растлумачыць не змог.
На мужчыну распачалі крымінальную справу за хуліганства.