Украіна ўмацоўвае абарону на мяжы з Беларуссю
2- 11.02.2025, 18:55
- 2,672
![Украіна ўмацоўвае абарону на мяжы з Беларуссю](https://i.c97.org/ai/629474/aux-head-1739289157-20240101_screen_360.jpg)
Кіеў заявіў, што паўночны кірунак застаецца крыніцай пагрозы.
Украіна пачала ўмацоўваць абарону на мяжы з Беларуссю.
Аб гэтым заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.
«Гэты кірунак застаецца для нас крыніцай пагрозы. Ён з'яўляецца прыярытэтным для ўзмацнення абарончых магчымасцей, у тым ліку стварэння інжынерных умацаванняў. У прымежных абласцях будуюцца і пашыраюцца лініі фартыфікацыйных збудаванняў», - адзначыў Дземчанка.
Ён таксама паведаміў, што работы будуць праводзіцца на ўсёй працягласці граніцы з Беларуссю. З яго слоў, цяпер на рубяжах не назіраецца перамяшчэння тэхнікі або асабовага складу.