Першая кіберспартовая Алімпіяда пройдзе ў Савудаўскай Арабіі
2- 11.02.2025, 19:10
![Першая кіберспартовая Алімпіяда пройдзе ў Савудаўскай Арабіі](https://i.c97.org/ai/629477/aux-head-1739290201-20240101_esport_360.jpg)
МАК абвясціў аб стварэнні Алімпійскіх кіберспартовых гульняў у 2024-м годзе.
Першыя Алімпійскія кіберспартовыя гульні адбудуцца ў 2027 годзе ў Эр-Рыядзе. Пра гэта паведамляецца на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
Першыя адборачныя алімпійскія спаборніцтвы пачнуцца ўжо сёлета. «Цяпер ёсць вельмі выразная «дарожная мапа» да першых у гісторыі Алімпійскіх кіберспартовых гульняў. Яны становяцца рэальнасцю», - сказаў кіраўнік МАК Томас Бах.
МАК абвясціў аб стварэнні кіберспартовай Алімпіяды ў ліпені 2024 года. Тады гаварылася, што першыя Гульні пройдуць у 2025-м.
Для арганізацыі спаборніцтваў МАК уступіў у партнёрства з НАК Савудаўскай Арабіі тэрмінам на 12 гадоў.
У чэрвені 2023 года ў Сінгапуры адбыўся першы ў гісторыі Алімпійскі тыдзень кіберспорту. У ім узялі ўдзел больш за 500 тысяч чалавек, а за трансляцыямі назіралі 6 млн гледачоў.
Запарожская АЭС апынулася на мяжы блэкаўту
Праз расейскі абстрэл.
Акупаваная Запарожская атамная электрастанцыя апынулася на грані блэкаўта. У выніку расейскіх абстрэлаў у аўторак, 11 лютага, была абясточаная адна з дзвюх ліній сілкавання ЗАЭС. Пра гэта паведамляе Міністэрства энэргетыкі Украіны.
У ведамстве адзначылі, што зараз электрастанцыя злучаная з украінскай энэргасістэмай толькі адной лініяй электраперадачы. Энэргетыкі змогуць пачаць аднаўляць сілкаванне гэтай лініі, калі гэта дазволіць сітуацыя з бяспекай.
«Зноў на Запарожскай АЭС рэальная пагроза блэкаута праз варожыя абстрэлы - чарговым разам адключылася адна з дзвюх ліній электраперадачы, якія злучаюць часова акупаваную Запарожскую АЭС з аб'яднанай энэргасістэмай Украіны», - заявіў міністр энэргетыкі Герман Галушчанка.
Ён таксама адзначыў, што толькі вяртанне Украіне кантролю над ЗАЭС можа гарантаваць бяспечную эксплуатацыю станцыі.