11 лютага 2025, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖКГ паказала незвычайны дом у Менску, дзе можна лёгка зазірнуць у вокны суседзям

6
ЖКГ паказала незвычайны дом у Менску, дзе можна лёгка зазірнуць у вокны суседзям

Відэа.

У TikTok-акаўнце ЖКГ распавялі пра дом на Бельскага, 17, у Менску. З вуліцы ён выглядае звычайна, але з двара бачныя доўгія адкрытыя калідоры, па якіх можна прайсці ўздоўж усяго дома, піша CityDog.

Як кажуць у TikTok-акаўнце ЖКГ, дом быў пабудаваны амаль 50 гадоў таму паводле эксперыментальнага праекту. У ім тры пад'езды, але патрапіць у сваю кватэру можна праз кожны з іх. Усярэдзіне - звычайныя ліфты і лесвіцы. Усе кватэры ў доме аднапакаёвыя і двухпакаёвыя, а на калідоры выходзяць толькі кухонныя вокны.

Дарэчы, такі праект у Менску рэалізавалі ўсяго двойчы, і, як гавораць у відэа, некаторыя людзі нават адмаўляліся ад кватэр праз незвычайную планіроўку.

У каментарах пад відэа адзін карыстальнік напісаў, што «мы яго ў раёне тэлевізарам клічам».

«Набыць у гэтым доме кватэру лёгка, прадаць цяжка», — падзяліўся vitallіca787, адзначаючы, што кошты тут ніжэйшыя, чым агулам па Менску.

«Такі ўнікальны, што кватэры ў гэтым доме набываць не хочуць», - дадаў каментатар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках