11 лютага 2025, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі авіябомбамі і дронам па мытных пунктах у Бранскай вобласці

4
УСУ ўдарылі авіябомбамі і дронам па мытных пунктах у Бранскай вобласці

Там базаваліся байцы УС РФ.

Двое расейскіх вайскоўцаў загінулі і восем атрымалі раненні пасля атакі УСУ па двух мытных пунктах у Бранскай вобласці. Аб гэтым піша Astra са спасылкай на свае крыніцы.

У атакаваных аўтамабільных пунктах пропуску (АПП) базаваліся байцы УС РФ, расказалі суразмоўцы выдання. Гаворка ідзе пра АПП Троебортнае на мяжы з Украінай у Сеўскім раёне Бранскай вобласці і АПП Пагар у Пагарскім раёне.

УСУ ўдарылі па адміністрацыйным будынку на тэрыторыі АПП у Троебортным дзвюма кіраванымі авіябомбамі, удакладняе Astra. У выніку атакі разбурыўся другі паверх будынка, дзе знаходзіліся расейскія вайскоўцы. Адзін з іх загінуў, яшчэ восем атрымалі раненні. Пазней украінскі беспілотнік атакаваў Пагар, загінуў кіраўнік узвода лятальных апаратаў УС РФ. Абодва абстрэлы адбыліся ў нядзелю, 9 лютага.

8 лютага, дадае Astra, украінскія дроны таксама атакавалі вайсковы аб'ект ля вёскі Броўнічаў у Клімаўскім раёне. Двое вайскоўцаў атрымалі раненні.

Сёння ўначы расейскія войскі ўчынілі масаваны ракетны ўдар па аб'ектах газа-энэргетычнага комплексу Украіны, якія забяспечвалі работу ўкраінскага ВПК. «Мэты ўдару дасягнутыя», - паведамілі ў Мінабароны РФ. У выніку ўдару без газазабеспячэння засталася дзевяць населеных пунктаў Міргарадскага раёна Палтаўскай вобласці, паведамілі ў рэгіянальнай адміністрацыі. Паводле інфармацыі Паветраных сіл УСУ, усяго расейская баявая авіяцыя запусціла па тэрыторыі Украіны 19 крылатых, балістычных і кіраваных ракет. Таксама ў паветраным нападзе былі задзейнічаныя 124 ударных беспілотніка тыпу Shahed. Гэта ўжо другі маштабны ўдар па аб'ектах энэргетыкі Украіны пасля спынення транзіту паліва ў Еўропу 1 студзеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках