Падчас матчу Сабаленкі на турніры ў горадзе Доха на корт выбег кот
6- 11.02.2025, 20:56
- 3,512
![Падчас матчу Сабаленкі на турніры ў горадзе Доха на корт выбег кот](https://i.c97.org/ai/443873/aux-head-1636709128-20211112_Sabalanka_Getty_360.jpg)
Фотафакт.
Незвычайны інцыдэнт адбыўся цягам матчу трохразовай чэмпіёнкі турніраў «Вялікага шалома», лідаркі сусветнага рэйтынгу беларускі Арыны Сабаленкі з расейскай тэнісісткай Кацярынай Аляксандравай у другім коле турніру катэгорыі WTA-1000 у горадзе Доха (Катар).
У другім сэце пры ліку 2:2 (30:40) на падачы расейкі на корце з'явіўся кот. Паўза ў матчы праз незвычайнага госця склала менш за хвіліну, кот сам пакінуў корт.
![](https://i.c97.org/ai/629489/aux-1739296405-111.png)