Ізраіль запатрабаваў ад ХАМАС выпусціць закладнікаў да 15 лютага
- 11.02.2025, 21:10
- 1,676
![Ізраіль запатрабаваў ад ХАМАС выпусціць закладнікаў да 15 лютага](https://i.c97.org/ai/566743/aux-head-1696665472-20231007_izrael_dwa_360.jpg)
Ваенна-палітычны кабінет краіны заявіў пра гатоўнасць аднавіць баявыя дзеянні.
11 лютага ў Ізраілі адбылося паседжанне ваенна-палітычнага кабінета.
Дыскусіі прадаўжаліся чатыры з паловай гадзіны, пасля чаго канцылярыя прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху выпусціла заяву з падтрымкай патрабавання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вызваліць закладнікаў да поўдня суботы, 15 лютага (у адваротным выпадку амерыканскі лідар прыгразіў ХАМАС «пеклам»).
«Яшчэ ўчора ўвечары прэм'ер-міністр аддаў распараджэнне ўзмацніць ваенную прысутнасць у сектары Газа і вакол яго, а таксама падрыхтавацца да любога развіцця падзей, калі ХАМАС не вызваліць нашых закладнікаў да найбліжэйшай суботы», – удакладнілі ў офісе ізраільскага прэм'ера.
Там таксама заявілі, што калі ХАМАС не верне закладнікаў да поўдня суботы, то ЦАХАЛ «адновіць баявыя дзеянні да канчатковага разгрому» групоўкі. Ізраільскаму войску аддадзены загад «засяродзіць сілы ўнутры і вакол сектара Газа».
Пры гэтым размова не ідзе пра перадачу ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў палоне.