Як моцна падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі
3- 11.02.2025, 21:13
- 5,326
![Як моцна падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі](https://i.c97.org/ai/448075/aux-head-1639840754-20211218_avto_360.jpg)
Уведзеныя новыя стаўкі ўтыльзбору.
Міністэрства прамысловасці Беларусі пракаментавала ўвядзенне новых ставак утылізацыйнага збору на транспартныя сродкі, якія ўвозяцца ў краіну.
Новыя папраўкі нядаўна пачалі дзеянне.
Зроблена гэта было для таго, каб ураўнаваць памеры збораў з тымі, якія ўжо дзейнічаюць з 1 студзеня 2025 года ў Расеі.
Ва ўстанове зазначылі, што павышэнне кошту імпартных машынаў для беларусаў будзе мінімальным.
«У дачыненні да ўвезеных фізічнымі асобамі легкавых аўтамабіляў старэйшых за тры гады стаўка ўтылізацыйнага збору вырасла нязначна: з 816,7 да Br1089, што ў параўнанні з агульным коштам аўто не будзе для грамадзянаў фінансава цяжка», – заявілі ў Мінпраме.
Ва ўстанове падкрэслілі, што павышэнне закране толькі тыя транспартныя сродкі, якія вырабляюцца ў трэціх краінах і прадаюцца ў Беларусі праз афіцыйныя дылерскія сеткі замежных вытворцаў.
На думку міністэрства, такія захады будуць спрыяць «абароне інтарэсаў айчынных вытворцаў транспартных сродкаў» і саміх грамадзянаў Беларусі.
Зяленскі: Ацаніць дзеянні Байдэна ў дачыненні да Украіны можна будзе толькі з часам
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
Ён адказаў на пытанне, ці ўвойдзе экс-прэзідэнт ЗША у гісторыю як лідар, які дапамог выратаваць Украіну.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ацаніць дзейнасць адміністрацыі Джо Байдэна ў падтрымцы Украіны можна будзе толькі з часам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Guardian.
На пытанне журналіста, ці ўвойдзе Байдэн у гісторыю як лідар, які дапамог выратаваць Украіну, ці як той, хто занадта марудна рэагаваў на пагрозу з боку расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, Зяленскі засмяяўся і адзначыў, што цяпер «вельмі цяжка» даць адказ.
Ён раскрытыкаваў першапачатковае нежаданне Вашынгтона даваць Украіне зброю, адзначыўшы, што «гэты недавер надаў упэўненасці Расеі». У той самы час Зяленскі падкрэсліў, што Кіеў удзячны за ўсю дапамогу, якая паступіла пасля.
«Гісторыя паказвае, што ёсць шмат рэчаў, якіх вы проста не ведаеце, што адбывалася за кулісамі, якія былі перамовы… цяжка ўсё гэта ахарактарызаваць сёння, бо мы не ведаем усяго. Пазней мы будзем ведаць, мы будзем ведаць усё», – мяркуе прэзідэнт Украіны.