Стала вядома, на колькі падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі
1- 12.02.2025, 12:54
- 2,648
Змены звязаныя са стаўкай утыльзбору.
Імпартныя аўто ў Беларусі падаражэюць, але падвышэнне цэн будзе мінімальным, гавораць у прэс-службе Мінпрама.
Змяненні звязаныя са стаўкай утыльзбору, якая змянілася з 1 студзеня. Пры гэтым сума утыльзбору на новыя легкавікі, увезеныя ў Беларусь для асабістых патрэб, не змянілася. На сёння яна складае 544,5 рублі.
Збор для аўто, старэйшых за 3 гады, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, крыху павялічыўся — з 816,7 рубля да 1089 рублёў.
Пераважна падвышэнне коштаў закране тыя аўтамабілі, якія выпускаюцца ў трэціх краінах і прадаюцца ў Беларусі праз афіцыйныя дылерскія сеткі замежных вытворцаў. На беларускія і расейскія аўтамабілі кошты не падскочаць, мяркуюць у Мінпраме.