Чаму Менск другі дзень запар стаіць у заторах
14- 12.02.2025, 21:41
- 25,252
![Чаму Менск другі дзень запар стаіць у заторах](https://i.c97.org/ai/316902/aux-head-1545121466-20181218_probki_minsk_onliner_360.jpg)
Названая прычына.
Цэнтр Менска другі дзень запар раніцамі стаіць у затоках. Рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка - са спазненнем на 20 хвілін.
Гэта тлумачаць вялікай колькасцю транспарту на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай.
Праблемы з транспартам у цэнтры сталіцы пачаліся пасля таго, як на рамонт закрылі эстакаду паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай.
Частковыя змены закрануць таксама расклад руху і маршрутаў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа маладзечанскага і баранавіцкага кірункаў, а таксама некаторых цягнікоў гарадскіх ліній. Змяненні ўводзяцца з 20 лютага ў сувязі з работамі на эстакадзе з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці.
Падрабязную інфармацыю аб руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама праз тэлефон 105 кантакт-цэнтра БЧ.