ЗША вызвалілі расейца з турмы
- 12.02.2025, 15:14
- 4,842
![ЗША вызвалілі расейца з турмы](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-184171-aux-head-20151224_turma_usa_slavicsac.com_t.jpg)
Адбыўся абмен.
Амерыканца Марка Фогеля выпусцілі з расейскай турмы ў абмен на вызваленне расейца, зняволенага ў ЗША. Пра гэта заявіў расейскім СМІ ў сераду, 12 лютага, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
«За апошні час па лініі адпаведных ведамстваў была інтэнсіфікаваная праца, былі кантакты, і вынікам гэтых кантактаў стала вызваленне Фогеля, а таксама аднаго з грамадзян РФ, які цяпер утрымліваецца ў месцах пазбаўлення волі ў ЗША», - цытуе Пяскова «Інтэрфакс».
Называць імя расіяніна прэс-сакратар Пуціна не стаў, але паведаміў, што той «днямі таксама будзе вернуты Расеі». «Такія дамоўленасці наўрад ці здольныя стаць пераломным момантам, але ў той жа час па кроплі гэта пэўныя крокі ў нарошчванні таго самага ўзаемнага даверу, які зараз знаходзіцца на найніжэйшым пункце», - дадаў чыноўнік.