Рутэ: Пуцін саступіць, калі нападзе на NATO
8- 12.02.2025, 16:54
- 2,756
![Рутэ: Пуцін саступіць, калі нападзе на NATO](https://i.c97.org/p/articles/ai-243527-aux-head-20170212_nederlanden_360.jpg)
Генеральны сакратар Альянсу заклікаў рыхтавацца да вайны з Расеяй.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што калі Пуцін зараз нападзе на Паўночнаатлантычны альянс, то яго чакае непазбежны пройгрыш, але праз некалькі гадоў Расея можа ўяўляць вялікую пагрозу.
Пра гэта Рутэ сказаў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі напярэдадні сустрэчы міністраў абароны краін-чальцоў NATO, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Генеральны сакратар падкрэсліў, што краінам Альянсу трэба сур'ёзна ставіцца да папярэджанняў розных выведвальных органаў аб магчымым нападзенні Расеі на дзяржавы NATO. У той жа час ён запэўніў, што калі б Расея атакавала Альянс сёння, яе чакала б паражэнне.
«Калі Пуцін нападзе на NATO, рэакцыя будзе разбуральнай. Ён саступіць... Стрымліванне і абарона вельмі моцныя», - сказаў Рутэ.
Аднак ён зазначыў, што Расея, улічваючы цяперашнія тэмпы работы яе вайсковай прамысловасці, можа значна нарасціць сілы за 4-5 гадоў. Таму NATO павінна быць гатовым да гэтага і сфакусавацца на трох рэчах - падтрымцы Украіны, павелічэнні абаронных выдаткаў і развіцці сваёй абароннай прамысловасці.
«У адваротным выпадку ў нас будуць грошы, але мы не зможам абараніць сябе. Нам трэба зрабіць гэта. Плюс трэба пераканацца ў тым, што Украіна возьме верх (у вайне. - Рэд.)», - сказаў Рутэ.