12 лютага 2025, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінулі ў Еўропу ядзерныя бамбавікі

2
ЗША перакінулі ў Еўропу ядзерныя бамбавікі

Падрабязнасці размяшчэння пакуль не выдаюцца.

Два здольныя несці ядзерную зброю самалёты B-52H Stratofortresses вайскова-паветраных сіл ЗША прыбылі на базу Фэрфард у Вялікай Брытаніі, паведамляе UK Aviation News. Яны з'яўляюцца часткай 69-й бамбардзіровачнай эскадрыллі, якая дыслакуецца на авіябазе Майнот у Паўночнай Дакоце. Найбліжэйшым часам у Вялікай Брытаніі прызямляцца яшчэ два такія самалёты. Падрабязнасці размяшчэння пакуль не выдаюцца.

Раней B-52 з Фэрфарда бралі ўдзел у вучэннях НАТА на Балтыцы, папярэджваючы магчымую расейскую агрэсію ў рэгіёне. З лістапада да сярэдзіны снежня мінулага года яны выканалі серыю з дзевяці палётаў з навучальным бамбамятаннем над Фінляндыяй, Швэцыяй і Літвой. Падчас аперацый іх суправаджалі знішчальнікі краін-чальцоў НАТА.

Boeing B-52H Stratofortress - гэта цяжкі ядзерны бамбавік далёкага радыусу дзеяння, які знаходзіцца на ўзбраенні ВПС ЗША з 1955 года і ўвесь час мадэрнізуецца. Ён можа несці карысную нагрузку 31,5 тысячы кг. Апроч амерыканскіх бамбавікоў, на ангельскай базе Фэрфард знаходзіцца вышынны самалёт-выведнік U2, які здзяйсняе місіі амаль кожны дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках