Зяленскі: Пуцін неўзабаве памрэ
6- 12.02.2025, 18:35
- 13,016
![Зяленскі: Пуцін неўзабаве памрэ](https://i.c97.org/ai/629608/aux-head-1739374537-20231122_zelenski_360.jpg)
Украінскі прэзідэнт заявіў, што перажыве расейскага дыктатара.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не дасць перамагчы расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну ў вайне супраць Украіны.
«Паслухайце, я не дам Пуціну перамагчы. Гэта тое, чым я жыву», - заявіў Зяленскі падчас інтэрв'ю The Economist, апублікаванага ў сераду, 12 лютага.
Зяленскі таксама адзначыў, што любіць свабоду і яшчэ мае час для спакойнага жыцця.
«Я люблю жыццё і свабоду. Таму я змагаюся за свабоду. І ў мяне ёсць час, а ў яго (Уладзіміра Пуціна - рэд.) няма. Ён сапраўды неўзабаве памрэ. Але я яшчэ хачу жыць, хадзіць. Мне пасля палітыкі цікава падарожнічаць па свеце. А яму - не», - заявіў украінскі прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што не мае «хваробы, звязанай з уладай».
«Я абараняю свой народ і сваю сям'ю, і мы змагаемся за выжыванне. У мяне няма ніводнай хваробы, звязанай з уладай», - заявіў Зяленскі.