Зяленскі назваў «план Б» на выпадак, калі Украіну не прымуць у NATO
13- 12.02.2025, 19:31
- 10,016
![Зяленскі назваў «план Б» на выпадак, калі Украіну не прымуць у NATO](https://i.c97.org/ai/454466/aux-head-1644688473-20220212_nato_ukr_360.jpg)
Кіеў будзе «будаваць NATO» на сваёй тэрыторыі.
Украіне спатрэбіцца значна ўзмацніць войска ў выпадку, калі яго не прымуць у NATO. Напрыклад, размова аб падваенні колькасці вайскоўцаў.
Аб гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю The Economist.
Ён адзначыў, што пытанне таго, якімі будуць гарантыі бяспекі для Украіны, зараз цалкам залежыць ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пры гэтым садзіцца за стол перамоў з Расеяй са слабымі гарантыямі небяспечна.
«Калі Украіна не будзе ў NATO, гэта значыць, што Украіна будзе будаваць NATO на сваёй тэрыторыі. Значыць, нам патрэбна такое ж шматлікае войска, як сёння ў расейцаў. А для ўсяго гэтага нам патрэбныя зброя і грошы. І мы будзем прасіць аб гэтым ЗША», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Са слоў Зяленскага, гэта і з'яўляецца «планам Б» на выпадак, калі Украіна не стане часткай NATO.
«Нам не патрэбныя ніякія войскі ў свеце. Нам патрэбнае сваё войска, але мы павінны падвоіць яго. Падвоіць. Каб быць на адным узроўні з расейскім войскам», - заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны ўдакладніў, што для таго, каб падвоіць войска, Украіне спатрэбяцца грошы і вайсковы рыштунак. Такім чынам, Еўропа можа дапамагчы з фінансаваннем, а ЗША - «з некаторымі канкрэтнымі тыпамі зброі». Гаворка, апрынамсі, аб дальнабойных ракетах і сістэмах супрацьпаветранай абароны Patriot.