Мянчук знайшоў ля пад'езда партманэт з залатой манетай
6- 12.02.2025, 19:42
- 11,346
Што было далей.
Мянчук падабраў каля пад'езда партманэт суседа з залатой манетай і стаў фігурантам крымінальнай справы, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
Гісторыя пачалася з таго, што мянчук звярнуўся ў міліцыю - распавёў, што выпусціў партманэт ля пад'езда і знайшоў яго пустым, калі вярнуўся.
Высветлілася, што чужую маёмасць забраў 47-гадовы сусед, які вяртаўся з працы і спыніўся папаліць. Ён забраў 70 рублёў і залатую манету, а пусты партманэт паклаў назад.
Грошы змарнаваў, а манету пакінуў. Агульная сума шкоды склала больш за 700 рублёў.
Мяркуючы па фота, у партманэце менчука ляжала інвестыцыйная манета ЗША American Gold Eagle. Такія робяць з золата з пробай металу 916,7. Асобныя манеты могуць каштаваць блізу тысячы даляраў, піша «Зеркало».
Каштоўную манету канфіскавалі, яе вернуць уладальніку. А ў дачыненні да яго суседа распачалі крымінальную справу аб крадзяжы.