Трамп і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон
23- 12.02.2025, 20:09
- 8,170
![Трамп і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон](https://i.c97.org/ai/626348/aux-head-1737043462-20240101_tramp_360.jpg)
Цяпер прэзідэнт ЗША мае намер патэлефанаваць Зяленскаму.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін правялі працяглую тэлефонную размову. Пра гэта заявіў Дональд Трамп.
Амерыканскі прэзідэнт ахарактарызаваў размову як «працяглую і вельмі прадуктыўную».
Паводле ягоных слоў, абодва лідары пагадзіліся, што трэба спыніць гібель людзей у вайне Расеі і Украіны. «Мы таксама дамовіліся аб тым, што нашы адпаведныя каманды неадкладна пачнуць перамовы», - сказаў Трамп.
Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што мы «пачнём са званка прэзідэнту Украіны Зяленскаму, каб праінфармаваць яго пра гутарку, якая адбылася, чым я і займуся проста цяпер».
Стораны таксама абмеркавалі:
Блізкі Усход;
энэргетыку;
штучны інтэлект;
уплыў даляра.