13 лютага 2025, Чацвер, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі вызваліў двух палітвязняў і грамадзяніна ЗША

9
Рэжым Лукашэнкі вызваліў двух палітвязняў і грамадзяніна ЗША
Андрей Кузнечик
Фото: «Радыё Свабода»

Усе трое ўжо ў бяспецы.

Рэжым Лукашэнкі вызваліў двух палітвязняў і грамадзяніна ЗША

Усе трое ўжо ў бяспецы.

Рэжым Лукашэнкі вызваліў журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. Пра гэта паведамляе «Зеркало».

Андрэй Кузнечык – журналіст-фрылансер «Радыё Свабода». Яго затрымалі 25 лістапада 2021 году. У ягонай кватэры прайшоў ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам “Радыё Свабода”. На наступны дзень суд Заводскага раёна Менска асудзіў Андрэя Кузнечыка на 10 дзён, аднак 5 снежня ён на волю не выйшаў і быў зноў асуджаны тым самым судом на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі.

23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але інфармацыі, паводле якога артыкула яна была распачатая, не паведамлялася. Кузнечыка перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Сваякам не паведамлялі сутнасць абвінавачанняў, адвакат таксама знаходзіўся пад падпіскай аб невыдаванні.

У сярэдзіне траўня 2022 года стала вядома, што Андрэя перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую турму.

Разгляд ягонай справы адбыўся 8 чэрвеня 2022 года ў Магілёўскім абласным судзе. Праваабаронцам стала вядома, што журналіст абвінавачваўся паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Ігар Шведаў прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на шэсць год.

Алена Маўшук была затрыманая 10 жніўня 2020 года ў Пінску ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта палкай замахвалася на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП). Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Муж Алены не ведаў пра яе месцазнаходжанне і стан цягам чатырох дзён з моманту затрымання. Пазней з ім звязалася сукамерніца жанчыны і расказала, што Алена знаходзіцца ў камеры «голая, босая, збітая». Са слоў гэтай жанчыны, Алена ў камеру патрапіла ўся ў сіняках. У Алены Маўшук тры дачкі: адна - паўналетняя, дзве - малалетнія. 10-гадовую Ангеліну 17 верасня са школы забралі ў сацыяльны прытулак, бо муж Алены з'яўляецца яе айчымам. Як паведаміла Алена ў сваіх лістах, яе ў СІЗА паставілі на ўлік як «схільную да захопу адміністрацыі з захопам закладнікаў і праявы агрэсіі».

Суд Маскоўскага раёна Берасця 30 красавіка 2021 г. вынес прысуд паводле крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Алену Маўшук прысудзілі шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму. Па гэтай жа справе разам з Аленай асудзілі і яе мужа Сяргея Моўшука на 6,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У тэлефонным званку з калоніі ў пачатку студзеня 2022 года Алена Маўшук паведаміла блізкім, што да яе прымяняюць фізічны і псіхалагічны гвалт, яе пазбавілі ўсіх перадач і спатканняў з блізкімі, яна рэгулярна атрымлівае пакаранні і знаходзіцца ў прыгнечаным псіхалагічным стане. Вядома, што Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках