Зяленскі паразмаўляў праз тэлефон з Трампам
11- 12.02.2025, 21:05
- 4,720
Размова доўжылася амаль гадзіну.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары ў сераду, 12 лютага, правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта паведамілі NV у Офісе прэзідэнта Украіны.
Размова доўжылася амаль гадзіну. Журналіст FT Крыстафер Мілер таксама пісаў у сацсетцы X, што лідары абедзвюх дзяржаў праводзілі тэлефонную размову.
Раней 12 лютага Трамп правёў тэлефонную размову з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Размову амерыканскі лідар назваў "прадуктыўнай". Паводле ягоных слоў, яны абмеркавалі Украіну, Блізкі Усход, энэргетыку, штучны інтэлект, сілу даляра і "многія іншыя тэмы".
“У мяне толькі што была доўгая і вельмі прадуктыўная тэлефонная размова з Пуціным. Мы абмеркавалі Украіну, Блізкі Усход, энэргетыку, штучны інтэлект, сілу даляра і іншыя тэмы”, - заявіў Трамп.
Пасля гэтай размовы прэзідэнт ЗША казаў, што плануе патэлефанаваць Зяленскаму.