Зяленскі расказаў дэталі размовы з Трампам
25- 12.02.2025, 21:21
- 16,040
![Зяленскі расказаў дэталі размовы з Трампам](https://i.c97.org/ai/515246/aux-head-1662926159-20220911_zelensky_360.jpg)
Лідары дамовіліся пра супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары ў сераду, 12 лютага, правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
«Працяглая размова. Пра магчымасці дасягнуць міру. Пра нашу гатоўнасць працаваць разам на ўзроўні каманд. Пра нашыя тэхналагічныя магчымасці, сярод іншага дроны і іншую сучасную вытворчасць. Удзячны прэзідэнту Трампу за цікавасць да таго, што мы можам зрабіць разам», - напісаў украінскі лідар у сваім тэлеграм-канале.
Уладзімір Зяленскі таксама абмеркаваў з Дональдам Трампа размову з міністрам фінансаў ЗША Скотам Бесэнтам. Стораны ўклалі пагадненне «аб бяспецы, эканамічным і рэсурсным узаемадзеянні» — яно прадугледжвае пастаўкі рэдказямельных металаў у ЗША ў абмен на вайсковую дапамогу з боку Штатаў.
«Украіна больш за ўсіх хоча міру. Вызначаем нашыя агульныя з Амерыкай крокі, каб спыніць расейскую агрэсію і гарантаваць надзейны, працяглы мір. Як сказаў прэзідэнт Трамп, let's get it done [давайце зробім гэта]», - дадаў Зяленскі.