13 лютага 2025, Чацвер, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя зацвердзіла трохгадовую праграму дапамогі Украіне

1
Швайцарыя зацвердзіла трохгадовую праграму дапамогі Украіне

На $1,6 млрд.

Федэральная рада Швайцарыі зацвердзіла праграму дапамогі Украіне на 2025-2028 гады сумай 1,5 млрд швайцарскіх франкаў ($ 1,6 млрд). Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Швайцарыі.

Грошы будуць размеркаваныя на трох кірунках: эканамічнае аднаўленне, дзяржаўныя паслугі і абарона цывільнае насельніцтва.

Што да эканамічнага аднаўлення, то Швайцарыя збіраецца фінансаваць праекты падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу, прадпрыемствы сельскай гаспадаркі. Таксама частка сродкаў будзе накіраваная на аднаўленне і рамонт гарадской інфраструктуры, асабліва ў прыфрантавых рэгіёнах.

Пад фінансаваннем дзяржаўных паслуг швайцарскі ўрад мае на ўвазе падтрымку аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг, а таксама энэргазабеспячэнне, грамадскі транспарт і водазабеспячэнне.

Кластар «Абарона грамадзянскага насельніцтва і міру» прадугледжвае дапамогу ў гуманітарным размінаванні, пошуку і ідэнтыфікацыі зніклых без вестак асоб, а таксама дакументаванне і судовы пераслед парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека.

Трохгадовая праграма дапамогі - гэта першы этап больш шырокай праграмы падтрымкі Украіны, разлічанай на 12 гадоў з бюджэтам 5 млрд. швайцарскіх франкаў.

На першым этапе праграма будзе фінансавацца сродкамі крэдытаў міжнароднага супрацоўніцтва. На другім этапе, з 2029 да 2036 год, Федэральная рада разгледзіць іншыя крыніцы фінансавання для кампенсацыі астатніх 3,5 млрд швайцарскіх франкаў.

Траціна сродкаў першага этапу (500 млн франкаў) будзе выдаткаваная на праекты аднаўлення, у якіх возьмуць удзел швайцарскія кампаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках