Трамп назваў краіну, у якой сустрэнецца з Пуціным
22- 13.02.2025, 11:07
- 20,752
![Трамп назваў краіну, у якой сустрэнецца з Пуціным](https://i.c97.org/ai/617790/aux-head-1730890405-20240326_media_2.jpg)
Сустрэча адбудзецца «ў не такой аддаленай будучыні».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разлічвае сустрэцца з нелегітымным прэзідэнтам краіны-агрэсаркі РФ Уладзімірам Пуціным у Савудаўскай Арабіі.
Пра гэта ён сказаў журналістам у Белым доме 12 лютага, яго цытуе BBC.
Пакуль незразумела, калі менавіта адбудзецца гэтая сустрэча, але Трамп заявіў, што гэта адбудзецца ў не такой далёкай будучыні.
Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што пакуль не плануе наведваць Украіну, аднак не выключыў магчымасці такога візіту ў будучыні.
«Мы хочам пакласці канец гэтай вайне, гэта вайна – катастрофа», - дадаў Трамп.
Як піша The Hill, Трамп паўтарыў аб сустрэчы з Пуціным некалькі разоў і адзначыў, што ў Савудаўскай Арабіі яны сустрэнуцца ў першы раз, а затым будуць наносіць візіты ў краіны адна адной.