13 лютага 2025, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецаперацыя ЗША ў Беларусі: за вызваленне закладнікаў Амерыка дзякуе і Літве

17
Спецаперацыя ЗША ў Беларусі: за вызваленне закладнікаў Амерыка дзякуе і Літве

Намеснік дзяржсакратара расказаў аб тым, як прайшла аперацыя.

У сераду афіцыйныя асобы ЗША паведамілі, што паклапаціліся аб вызваленні траіх «закладнікаў», якія знаходзіліся ў Беларусі, адзін з іх - грамадзянін ЗША. Гэтая падзея была прадстаўленая як дыпламатычная перамога адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Delfi.

.

"З вялікай радасцю вітаем навіну аб тым, што ў Беларусі вызвалены трое закладнікаў, у іх ліку - грамадзянін ЗША... Гэта значны дзень для Амерыкі, прэзідэнта, дзяржсакратара", - сказала CNN амбасадарка ЗША ў Літве Кара МакДональд.

Намеснік дзяржсакратара Крыстафер Сміт расказаў аб тым, як прайшла аперацыя.

«Гэта была спецаперацыя, мы перасеклі мяжу, прыехалі ў Менск, сустрэліся з беларускімі чыноўнікамі, яны перадалі нам траіх зняволеных. Мы прывезлі іх у Літву, мы ўдзячныя Літве за дапамогу», - сказаў Сміт.

«Гэта шчаслівы дзень для Андрэя, ягонай жонкі Алесі, іхніх дзяцей. Пасля больш як трох гадоў расстання сям'я зноў разам. Дзякуем прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Марка Рубіё, ягонай камандзе, ураду Літвы», - сказаў кіраўнік Радыё Свабоднай Еўропы Стывен Капус.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках