Кіраўнік Пентагона паабяцаў, што ЗША надалей падтрымаюць Украіну
9- 13.02.2025, 12:23
- 2,086
![Кіраўнік Пентагона паабяцаў, што ЗША надалей падтрымаюць Украіну](https://i.c97.org/ai/618555/aux-head-1731474678-20240326_media_2.jpg)
Вашынгтон застаецца найбуйнейшым донарам украінскага супраціву.
Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт у аўторак адхіліў сцвярджэнне аб тым, што Вашынгтон адмаўляецца ад падтрымкі Украіны, падкрэсліўшы, што ЗША застаюцца найбуйнейшым донарам украінскага супраціву, паведамляе «Еўрапейская праўда».
«Гэта, вядома, не здрада», — заявіў Хегсэт пасля сустрэч з супольнікамі. «Як адзначыў прэзідэнт Дональд Трамп, ніводная краіна не зрабіла для ўкраінскай місіі больш, чым ЗША - $300 млрд укладзена ў стабілізацыю фронту пасля агрэсіі Расеі».
Пры гэтым кіраўнік Пентагона даў зразумець, што Вашынгтон зараз робіць стаўку на перамовы. «Ніякай здрады няма. Ёсць усведамленне, што і Злучаныя Штаты, і ўвесь свет зацікаўленыя ў міры. Ва ўзгодненым міры. Як сказаў прэзідэнт Трамп - спыніць забойствы».
Хегсэт падкрэсліў, што Дональд Трамп - «адзіны палітык, здольны ўрэгуляваць канфлікт». «Гэта запатрабуе ад абодвух бакоў прызнання таго, чаго ім не хочацца прызнаваць. Менавіта таму свету пашанцавала, што мае прэзідэнта Трампа. Толькі ён зараз здольны сабраць патрэбныя сілы за сталом перамоў. І гэта добры знак», - заявіў міністр абароны.
Нягледзячы на змену рыторыкі, Хегсэт запэўніў саюзнікаў, што ЗША застануцца гарантам еўрапейскай бяспекі. «Мая задача як міністра абароны - разам з NАТО гарантаваць, што абараназдольнасць альянсу застаецца моцнай і надзейнай для прадухілення любой будучай агрэсіі на кантыненце», - падкрэсліў ён.