13 лютага 2025, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў новую заяву наконт Украіны

79
Трамп зрабіў новую заяву наконт Украіны

Прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе падтрымліваць Кіеў і надалей.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запэўніў, што ЗША будуць адпраўляць дапамогу Украіне, "але грошы павінны быць забяспечаныя".

Пра гэта паведамляе “Голас Амерыкі”.

Трамп запэўніў, што будзе надалей дапамагаць Украіне, інакш «Пуцін бы падумаў, што ён перамог».

«І, шчыра кажучы, мы будзем гэта рабіць столькі, колькі трэба, бо мы не хочам, каб адбылося нешта іншае, але прэзідэнт Пуцін цяпер хоча міру», – сказаў Трамп.

Са слоў Трампа, папярэдняя адміністрацыя “бессэнсоўна” перадавала грошы Украіне, затое яго адміністрацыя плануе атрымаць гарантыі вяртання сваіх грошай.

“Нашыя грошы будуць забяспечаныя. У іх рэдказямельныя (матэрыялы), у іх ёсць нафта, газ і шмат іншага, і мы просім, каб нашы грошы былі забяспечаны. І ўкраінцы на гэта пагадзіліся”, - сказаў Трамп.

Паводле ягоных слоў, Украіна атрымала дапамогу на суму 350 мільярдаў даляраў ад ЗША. Аднак, паводле звестак Пентагона, ЗША выдзелілі больш за 66,5 мільярда даляраў на дапамогу Украіне ў сферы бяспекі, адзначаюць журналісты.

“Мы ім далі, на мой погляд, 350 мільярдаў даляраў - гэта рэальная лічба. Вы не чуеце гэтай лічбы. І Еўропа дала, на маю думку, 100 мільярдаў даляраў, і яны зрабілі гэта ў выглядзе пазыкі”, - сказаў ён.

Трамп дадаў, што ягоная адміністрацыя хоча пераканацца, што дапамога Украіне не будзе бясплатнай. Ён падкрэсліў, што міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт знаходзіцца ва Украіне, каб атрымаць “бяспеку” ў абмен на дапамогу.

"Ён паехаў туды, каб атрымаць дакумент, з якім мы будзем упэўнены, што мы ў нейкай форме атрымаем гэтыя грошы назад, таму што мы ўкладваем значна больш грошай, чым Еўропа, і Еўропа ў значна большай небяспецы, чым мы", - сказаў Трамп.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках