13 лютага 2025, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух «Шахеда» над Гомелем: што вядома на гэты момант

10
Выбух «Шахеда» над Гомелем: што вядома на гэты момант
Калаж: Charter97.org

Жыхары горада скардзіліся на смурод гару.

«Флагшток-Гомельшчына» піша, што дзесьці ўночы а палове на першую над Гомелем адбылося збіццё лятальнага аб'екта. Аб падзенні абломкаў на зямлю паведамілі жыхары цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частак Гомеля.

Шум выбуху, як адзначаецца, быў чутны ва ўсім горадзе і ў прадмесцях. Праз выбухную хвалю ў Гомелі спрацавалі сігналізацыі аўтамабіляў, гараджане адчулі вібрацыю сцен дамоў. На вуліцы адчуваўся смурод гару.

Падзенне ў часе супала з масаваным паветраным нападам Расеі на тэрыторыі Украіны. Пад ударам у тым ліку суседняя Чарнігаўская вобласць. Магчыма, гэта быў расейскі «Шахед».

Telegram-канал «Гомель. Галоўнае!» ноччу апублікаваў відэа ад сваіх падпісчыкаў са словамі: «Жыхары горада назіраюць падзенне нейкага буйнога, аб'екта ў агні».

Раніцай 13 лютага ў канале напісалі, што афіцыйных каментароў пра начны інцыдэнт пакуль няма, але адзначылі, што, паводле інфармацыі расейскіх суполак, гэта быў «чарговы дрон, які заблукаў».

Блізкі да лукашэнкаўскіх сілавікоў Telegram-канал пацвердзіў, што ў небе над Беларуссю быў збіты дрон, але пабаяўся назваць яго расейскім.

«Сёння а 00:30 над Гомелем сістэмамі СПА УС РБ збіты «транзітны госць». У кірунку Гомеля беспілотнік паляцеў пасля працы РЭБ. «Страта» апынулася на беларускай тэрыторыі, да яе трапляння ў паветраную прастору краіны СПА ўжо вяло яе, пасля чаго паспяхова знішчыла», - напісалі сілавікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках